Белорусский союз композиторов

 

Бондаренко Андрей Васильевич

Андрэй Васільевіч Бандарэнка нарадзіўся ў г.Вільнюсе ў 1955 годзе. У 1981 годзе ён скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага па класу кампазіцыі прафесара Д.Б.Смольскага і пад яго ж кіраўніцтвам – асістэнтуру-стажыроўку ў 1985 годзе. Член Беларускага  саюза кампазітараў  з 1985 года.

      Кампазітар, свяшчэнік Свята Барысаглебскай (Каложскай) царквы г.Гродна Андрэй Бандарэнка прысвяціў сваю творчасць адраджэнню і развіццю духоўнай музыкі ў нашай краіне.

      Вобразы старажытнай Русі, мудрая прыгажосць славянскіх летапісаў заахвоцілі А.Бандарэнку да напісання цэлага шэрага твораў буйной формы, у якіх ён імкнецца да стварэння арыгінальнай канцэпцыі духоўнай музыкі. Сярод іх – кантата “Повесть о разорении Рязани Батыем”, араторыя “Думы  русские”,  харавы канцэрт “Похвала великаму князю Владимиру Святославовичу”, фантазія для віяланчэлі і фартэпіяна “Славянская старажытнасць”.

       У 1992 годзе на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы  адбылася прэм’ера  яго першай оперы “Князь Наваградскі” на старажытнабеларускі сюжэт. Гэты твор меў вялікі грамадскі рэзананс. А.В.Бандарэнку за гэту оперу была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

        У апошнія гады А.В.Бандарэнка саздае пераважна песнапенні на кананічныя свяшчэнныя  тэксты а’капэла. Сярод іх – “Литургия святого Иоана Златоустого”, “Благовещение”, “Всемилостивая”, “Свете Тихий”, “Заклятие” і іншыя. Гэтыя творы выконваюцца Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлай  Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Акадэмічным хорам Белтэлерадыё пад кіраўніцтвам У.У.Роўды не толькі ў нашай краіне, але і зя яе межамі.

       У 2003 годзе кампазітарам сазданы песнапенні для аднародных хароў а’капэла: “Кондак Великого канона святого Андрея Критского”, “Тропарь прав.Иоанну Кормянскому”, “Припади, душе, к Отроковице…”, “Поздний колокол”.

      Сваю кампазітарскую дзейнасць А.В.Бандарэнка сумяшчае з вялікай грамадскай. Ён з’яўляецца заснавальнікам Гродзенскай капэлы. Камерны аркестр і камерны хор, якія складаюць гэту капэлу, адраджаюць традыцыі старажытнай беларускай музыкі. Гэты калектыў добра ведаюць у Польшчы, Германіі, Нарвегіі, Францыі.

      А.В.Бандарэна з благаславення Яго  Высокапрысвяшчэнейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі з’яўляецца Старшынёй журы Мінскіх міжнародных фестываляў Праваслаўных песнапенняў.

      З 2002 года, з благаславення Прысвяшчэннейшага  Армія, Епіскапа Гродзенскага і Валкавыскага, А.В.Бандарэнка з’яўляецца Старшынёй журы фестываля Праваслаўных песнапенняў Гродзенскай Епархіі.

gallery/бск лого 2

Ссылки: