Белорусский союз композиторов

 

Каризна Владимир Владимирович

Карызна Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся 30 верасня 1962 года ў мястэчку Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці кампазіцыя ў 1990 годзе

(клас прафесара, народнага артыста СССР Я. А. Глебава).

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.

Працаваў на Беларускім тэлебачанні(1995-1997), Нацыянальнай кінастудыіі “Беларусьфільм”(1998-1999), з 2005 года працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання “Прэм’ера” Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі.

Музыка У. Карызны  прываблівае тонкім пачуццём гарманічнага каларыту, выразнасцю мелодый, маляўнічасцю тэмбравых фарбаў.

Стылістыка твораў абапіраецца на класіка-рамантычную традыцыю ў спалучэнні з новымі прыёмамі кампазітарскай тэхнікі.

Асноўныя творы: Сімфанічная паэма для вялікага сімфанічнага аркестра, кантата «Таемнасць цiшынi» для змешанага хору і сімфанічнага аркестра, вакальны цыкл «Четыре дня до сентября» на вершы Вольгі Фокінай, харавыя цыклы на вершы Максіма  Багдановіча і Уладзіміра І. Карызны, фартэпіанныя пьесы, хоры а cappella, апрацоўкі беларускіх народных песень, музыка для тэатра і тэлебачання, інструментальныя і эстрадныя п’есы,  творы для дзяцей, песні, сярод якіх: «На азёрах сiнiх», «Калiна ў полi», «Хоць i лета красавалася», «Зорная панна», «Калi цябе сустрэў», «Зберажы нас, каханне», «Белая яблыня» і іншыя.

Лаурэат Рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песні 1989, 1990 гг..

II прэмія і ганаровы прыз федэрацыі прафсаюзаў  Рэспублікі  Беларусь       на II рэспубліканскім конкурсе ваенна-патрыятычнай песні 1995 г..      Пераможца рэспубліканскага конкурсу песень, прысвечаных

гораду Мінску (Гарвыканкам і Беларускі саюз кампазітараў) 1999 г..

Аўтар песні-пераможцы на Усерасійскам конкурсе салдацкай песні ў намінацыі “Песні сучасных аўтараў,” Масква, 2002 г..

Уладальнік дыплома і спецпрыза “Лепшая песня X Рэспубліканскага  конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”, 2011 г..

Неаднаразова ўзнагароджваўся Партызанскім райвыканкамам г.Мінска як “чалавек года” ў намінацыі “Выхаванне моладзі праз мастацтва”, а таксама граматамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ і Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі .

 

gallery/бск лого 2

Ссылки: