Белорусский союз композиторов

 

Кузнецов Вячеслав Владимирович

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, лаўрэат Спецiяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, прафесар, загадчык кафедры iнструментоўкi Беларускай Дзяржаўнай акадэмii музыкi, высокаквалiфiкаваны спецыялiлiст, талянавiты кампазiтар Вячаслаў Кузняцоў - заўсёды ў гушчы творчага, навуковага, культурнага i грамадскага жыцця рэспублiкi.

        В.У.Кузняцоў – вядомы беларускi кампазiтар. Ён працуе ў самых розных жанрах. Музыка В.У.Кузняцова гучыць у Беларусi, за межамi рэспублiкi       (у Аўстралii, Iспанii, Iзраiлi, Грэцыi, Германii, Швейцарыi, Польшчы, Францыi, Бельгii, Англii i ў iнш. краiнах), у канцэртных залах i музычных навучальных установах, запiсана на Беларускiм радыё i тэлебачаннi.

        Сярод яго твораў: дзве оперы («Запiскi звар’ятелага» па Гогалю iдзе у Вялiкiм тэатры), пяць балетаў («Макбет» па Шакспiру  пастаўлены у тэатре балета, чакаецца  прэм’ера балета «Клеапатра»), тры сiмфонii, камерная, камерна-вакальная, харавая музыка, музыка для дзяцей.

         Вячаслаў Кузняцоў стварыў цэлую галерэю гукавых вобразаў Беларусi, якiя арганiчна звязаны з народнымi песеннымi традыцыямi. Гэта харавыя i вакальныя творы «Вясковыя святы», «Жаночыя песнi», «Ладачкi», «Беларускае вяселле», «Песнi Палесся i Падняпроўя», «Хатынскiя бярозы», «Спевы даўнейшых лiцвiнаў», «Цiхiя песнi», «Калыханкi».

         Захапленне фальклорам знайшло адлюстраванне i ў аркестровай музыцы. Кампазiтар блiскуча валодае ўсiмi сродкамi аркестровай палiтры. Гэта яскравыя, яркiя п’есы «Жалейка», «Палессе», «Чаму ж мне не пець», «Карагод», «Свiрасцёлкi», «Веснавыя забаўкi», «Беларускiя танцы» i iнш.

          В. Кузняцоў – член спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы талянавiтай моладзi, член экспертнай камicii па спецыяльных прэмiях «За духоўнае адрадженне», член мастацкага савета Белдзяржфiлармонii, удзельнiк экспертнага савета па прэмiях Саюзнай дзяржавы.

          За значны  ўклад у арганiзацыю работы па падрыхтоўцы новага Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi  Беларусь В.У.Кузняцоў  узнагароджаны   Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

           Кампазiтар В.У.Кузняцоў сваёй шматгадовай творчай i грамадскай дзейнасцю i сваiм яcкравым мастацтвам  ўносiць значны ўклад у развiццё сучаснай беларускай музычнай культуры.

 

 

gallery/бск лого 2

Ссылки: