Белорусский союз композиторов

 

Литвиновский Александр Фёдорович

Аляксандр Літвіноўскі нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Закончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж як музыказнаўца (1982), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (1987) ў класе кампазіцыі прафесара Дзмітрыя Смольскага, потым асістэнтуру-стажыроўку (1991). Прымаў удзел у майстр-класах Джанатана Харві і Майкла Наймана (Англія), Луіса Андріесена (Галандыя), Марціна Брэзніка (ЗША), Сільвана Бусоці (Італія), Трыстана Мюрэя і Франсуа Бернара Маша (Францыя).

Кампазітар працуе ў розных жанрах: ад камернай, харавой і сімфанічнай музыкі да электра-акустычнага мастацтва. Творчая канцэпцыя - ад традыцыі да авангарада. Музыка Аляксандра Літвіноўскага была прадстаўлена на разнастайных фестывалях і канцэртах у краінах Еўропы і ЗША.

 

СПІС  АСНОЎНЫХ ТВОРАЎ

Сімфанічная фрэска КРЭВА (1987), КАНЦЭРЦІНА-БАРОКА (1988), УРОКІ СУГУЧЧА (1999), КАЗКІ ЧАРОЎНАГА ДРЭВА (2001)  для камернага аркестра, містэрыя для баса і сімфанічнага аркестра ФРАНЦЫСК (1990), STABAT MATER (1998) для меца-сапрана і камернага аркестра, кантаты ВЯСЕЛЛЕ (1987), ЗБОРНАЯ СУБОТКА (1988), ДА МАЦІ БОЖАЙ (1996), ПЕСНІ НА БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ (1999), СЭРЦА ЕЗУСА (2000), ІМША (1995) для мужчынскага хора, кампазіцыі для інструментальных складаў ЗБЕГ (1990), ВІР (1991), УЛ (1993), ФІЛІКС (1996), ФАРОН (1999),  сюіта для гітары сола ІНТАВАЛАТУРА (1991), цыкл пьес для квартэтаў туб, трамбонаў і фаготаў РУХІ НА АДКРЫТЫМ СОНЦЫ (2002), канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (2003), электронная музыка (1993, 2001).

Дыпціх для фартэпіяна ПЕРПЕТУУМ МОБІЛЕ І ПАСАКАЛІЯ (1988-2001) быў абавязковым творам для выканання ў Міжнародным конкурсе піяністаў імя І. Цвятаевай (2001).

П’еса для духавога аркестра ТАУРУС (2000) была абавязковай для выканання ў Нацыянальным конкурсе аркестраў (2001).

Музыка была прадстаўлена на фестывалях Мінская Вясна (1990, 1991), фестывалі Новая Беларуская Музыка (Мінск 1992), Міжнародных фестывалях сучаснай музыкі (Мінск 1991, 1995), Міжнародных форумах музыкі маладых (Кіеў 1993, 1994), Міжнародным фестывалі Адраджэнне Беларускай Капэлы (Мінск 1993), Choral International Neuchatel (Швейцарыя 1995, 2002), Florilege Vocal De Tours (Францыя 1996), 47 International Jugend-Festspieltreffen Bayreuth (Германія 1997), Uluslararasi Istanbul Mistik Music Festival (Турцыя 1997), Міжнародных фестывалях духоўнай музыкі  Магутны Божа (Магілёў 1996, 1997, 1998, 2003), Міжнародным музычным фестывалі імя І. Салерцінскага (Віцебск 1997), Фестывалях камернай музыкі  Музы Нясвіжа (1997, 1998), Festliche Konzerte zum Neuen Jahr in Zurich (Швейцарыя 1999), Youth Music Days in Druskininkai (Друскенінкай, Літва 1999), ISCM World Music Days in Bucharest (Бухарэст, Румынія 1999), Рэнэсанс гітары (Гомель 1999), Ankara Cokseli Muzik Dernegi (Анкара, Турцыя 2000), міжнародным фестывалі духоўнай музыкі Gaude Mater (Чанстахова, Польша 2000), Убельская ластаўка (Убель, Беларусь 2000), International Rostrum of Composers (Амстэрдам, Галандыя 2000).

 

gallery/бск лого 2

Ссылки: