Белорусский союз композиторов

 

Лыбин Дмитрий Витальевич

Дзмітрый Вітальевіч Лыбін нарадзіўся ў 1963 г. у Мінску. Скончыў з ганаровым дыпломам Маскоўскі Інстытут імя Гнесіных (Расійская Акадэмія музыкі) як музыказнаўца па кл. праф. І. Я. Рыжкіна, потым як кампазітар Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класу народнага артыста Беларусі, прафесара Дз.Б.Смольскага і аспірантуру Беларускага педагагічнага унівэрсітэту (музычная педагогіка, навуковы кіраўнік прафесар М.І.Ройтэрштэйн). Стажыраваўся ў Пецярбургскай кансерваторыі ім. М.А.Рымскага-Корсакава пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі прафесара С.М.Сланімскага. Выкладаў аркестроўку і чытаньне партытур у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

     Член Беларускага саюза кампазытараў з 1994 года, сакратар праўлення з 2007 года. У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага таварыства сучаснай музыкі і быў яго сакратаром да 2001 года, а з 2001 па 2007 гады з’яўляўся старшынёй таварыства. На працягу гэтага перыяду на буйнейшых у свеце фестывалях сучаснай музычнай творчасці “Сусветныя дні музыкі” у Румыніі, Малдове, Японіі і Швейцарыі неаднаразова выконваліся творы беларусіх аўтараў (Кузняцоў В.У., Літвіноўскі А.Ф., Лыбін Д.В.).

      Лыбін Д.В. удзельнічаў як прадстаўнік Беларусі ў Генеральнай асамблее Міжнароднага Таварыства Сучаснай Музыкі ў Бухарэсце (1999), Міжнародным форуме культуры Расія-Беларусь у Кіраве (2005), Еўрапейскага кангрэса кампазітараў у Вене (2006), Еўрапейскай канферэнцыі кампазітараў і кіраўнікоў музычных фестываляў у Варшаве (2007). Большасць паездак ажыццяўлялася на яго ўласныя сродкі.

      Лыбін Д.В. на працягу многіх год актыўна прапагандуе творчасць беларускіх кампазітараў у нашай краіне і па за яе межамі, спрыяе знаёмству беларускай аудыторыі з новай музыкай замежных аўтараў і пашырэнню міжнародных кантактаў беларускіх кампазітараў. Ён выступаў як выканаўца і арганізатар канцэртаў з твораў беларускіх і замежных аўтараў у Румыніі (”Новыя музычныя сустрэчы”, Брэйла, 2002), Польшчы (Варшава, акадэмія музыкі ім.Ф.Шапэна, 2004), Расіі (Кіраў, форум культуры “Вяцкі вянок”, 2005), Украіне (Канеў, “Фарбатоны” – музычны конкурс-фестываль на радзіме Т.Шаўчэнкі, 2005), Італіі (Кастэла-да-Каперціна, 2006) і інш.

      У 2001-2006 арганізаваў каля 25 канцэртаў беларускай і замежнай сучаснай музыкі ў Мінску, ў залах Беларускага саюза кампазітараў, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Дома-музея Ваньковічаў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і інш. , у якіх прагучалі творы звыш 80 кампазітараў. У 2005-2007 выконваў кантактныя і інфармацыйныя даручэнні швейцарскага фонда “Аргау-Беларусь”, пры фінансавай падтрымцы якого былі ажыцяўляны выпуск першага кампактдыска беларускай сучаснай музыкі ў серыі Pan Classic, куды ўвайшлі творы С.П.Бельцюкова, Г.К.Гарэлавай, У.М.Грыцкевіча, В.І.Карэтнікава, Д.В.Лыбіна (2005) і прыезд у Мінск у 2006   валтарніста і другога дырыжора Цурыхскага аркестра Маціяша Кофмэля, упершыню у Беларусі выканаўшага на альпійскім роге з ансамблем Классік-Авангард музыку Вольфганга і Леапольда Моцарта і беларускіх кампазітараў В.У.Кузняцова, В.І.Капыцько, Д.В.Лыбіна.  Арганізаваў і перакладаў майстар-класы М.Кофмэля ў Беларускай акадэміі музыкі.

      У 2006-2007  гадах арганізаваў прыезды ў Мінск прафесара кансерваторыі “Нікола Пічыні” Б’яджа Пуціньяна (Бары, Італія) з майстар-класамі і цыклам лекцый па электроннай музыцы для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і канцэрты з твораў беларускіх і італьянскіх аўтараў. Арганізатар сустрэчу у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускім саюзе кампазўтараў і інтэрв’ю на канале культура Беларускага радыё з кампазітарамі: Т.Вялецкім (Польшча), дырэктарам фестываля “Варшаўская восень”  - 2005 г., народным артыстам Расіі У.Дашкевічам – 2006 г., народным артыстам Расіі Ш.Чалаевым – 2006 г., старшынёй Польскага саюза кампазітараў Е.Карновічам – 2006 г., старшынёй Расійскага саюза кампазітараў, народным артыстам Расіі В.Казеніным – 2006 г., сакратаром Саюза кампазітараў Украіны І.Тараненка, прафесарам Г.Ляшэнка (Украіна), прафесарам Б.Пуціньяна (Італія), старшыней Румынскага таварыства сучаснай музыкі С. Лерэску – 2002 г., Д.Файлерам (Швецыя)-2002 г., В.Відлакам (Польшча) - 2003, С.Круповічам (Польшча) -2001 г., дырэктарам цэнтра музычнай інфармацыі Літвы Д.Парулскенэ-2001 г., прадстаўніком Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі і Еўрапейскага таварыства музычных фестываляў В.Гарахоўскай (Нідэрланды) – 2002 г., піяністкай Э.Хэнц-Дзіманд (Швейцарыя) – 2004 г., гітарыстам Х.Ёнкерсам і флейтыстам Б.Майерам (Швейцарыя) – 2004 г.  і інш.

     Лыбін Д.В. з’яўляецца аўтарам артыкулаў аб сучаснай і класічнай музыцы ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2000-2007), часопісе “Мастацтва” (2007). Аўтар абавязковага твора для міжнароднага конкурса піяністаў “Мінск-2005”. Аўтар праграмы спецыяльнага курса “Сучасная музыка” для старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ Беларусі, зацвержанай Нацыянальным Інстытутам адукацыіі (2007). Выступаў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі як музыказнаўца-вядучы канцэрта сучаснай музыкі піяністкі Э.Хынц-Дзіманд (2004), праграм ансамбля “Класік-Авангард” (2006-2007: манаграфічныя канцэрты Йозэфа і Міхаэля Гайднаў, Ігара Стравінскага, сучасных беларускіх кампазітараў). Супрацоўнічаў ў стварэнні старонак беларускіх кампазітараў (Я.У.Паплаўскі,В.У.Кузняцоў, Г.К.Гарэлава,Д.В. Лыбін) на міжнародным сайце “Кампазітары 21-га стагоддзя”.

      У 2005-2006 гадах быў пазаштатным вядучым радыёпраграм “Майстар-клас” і “Моцарт назаўсёды” (сумесна з Т.П.Песнякевіч), у якіх прымалі ўдзел беларускія і замежныя кампазітары і выканаўцы і прагучалі многія новыя музычныя творы. Удзельнічаў у арганізыцыі паездкі беларускіх кампазітараў на фестываль “Варшаўская восень” (верасень 2007) па праграме Польскага Інстытута ў Мінску па даручэнні Польскага саюза кампазітараў.

      Творы Д.В.Лыбіна выконваліся ў “Сусветных днях музыкі” (1999), фестывалях “Мінская вясна”, “Беларуская музычная восень”, “Адраджэнне Беларускай капэлы” (1995), “Міжнародны фестываль камернай музыкі” (Мінск-1991 і 1995), “Музы Нясвіжа” (1997, 2003), “Форум маладых” (Кіеў – 1995 і 1998), “Дні новай музыкі” (Кішынёў, 2001), “ppIANISSIMO” (Сафія, Балгарыя, 2001), “Новыя музычныя сустрэчы”(Брэйла, Румынія, 2000 і 2002), Фестываль арганнай і камернай музыкі (Легніца, Польшча, 2004), Канцэрты Італьянскага Інстытута культуры і Нацыянальнага музея “Джордж Энэску” (Бухарэст – Рым, 2002), “Herbstfestival” (Ляйпцыг, Германія, 2003), “Musica Danubiana” (Любляна, Славенія, 2003), “Muzyka kresow, Muzyka Pogranicza” (Варшава, Польшча, 2004), “Дні музыкі кампазітараў Кракаўскіх” (2005), “Кіеўмузыкфэст” (2005), “Вяцкі вянок” (Кіраў, Расія, 2005), “Дні беларускай культуры” (Вроцлаў, Польшча, 2007), “Аксамітная заслона” (Львоў, 2006), “Люблянскае лета” (2007), “SpectrumDUO concerts” (Брэда-Гарлэм-Баскоп-Бош, Нідэрланды, 2003, 2004, 2005, 2006 і 2007), канцэртах новай музыкі ў Канадзе (Монрэаль, 2004), Францыі (Бель-Іль-ан-Тер, 2005), Швейцарыі (Башвіль-Цурых-Ветынген-Арау, 2005), Беларусі (1990-2007) і інш., гучалі па радыё Беларусі, Украіны, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Швейцарыі, Румыніі.

 

gallery/бск лого 2

Ссылки: