Белорусский союз композиторов

 

Захлевный Леонид Константинович

Захлеўны Леанід Канстанцінавіч – член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў” (1974), член Праўлення Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), народны артыст Беларусі (1998).

     Л.К.Захлеўны  скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага ў класе кампазіцыі прафесара А.В.Багатырова 1972) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я.А.Глебава (1976).

         Л.К.Захлеўны з’яўляецца адным з самых вядомых беларускіх кампазітараў, які плённа працуе ў жанры вакальнай музыкі. Сапраўдны  поспех прыйшоў да кампазітара пасля стварэння такіх песень, як “Азёры дабрыні”, “Поле памяти”, “Земля моя”, “Победа”. Шчырая, прасякнутая цеплынёй песенная лірыка кампазітара карыстаецца нязменым поспехам у выканаўцаў і слухачоў.

       Прыроджаны меладычны дар кампазітара адлюстроўваецца і ў творах буйной формы – кантатах, сімфоніях, камерна-інструментальнай музыцы. Аснову ўсіх яго сачыненняў складаюць нацыянальныя вобразы і тэмы.

       З 1990 года Л.К.Захлеўны кіруе ансамблем “Бяседа”. За апошнія гады гэты калектыў набыў вялікую папулярнасць сярод як прафесійных музыкантаў, так і ў шырокай слухацкай аўдыторыі. Шматлікія паспяховыя выступленні калектыву ў нашай краіне і за яе межамі, уносяць вялікі ўклад у развіццё і прапаганду беларускай народнай музыкі.

     Сваю творчую дзейнасць Л.К.Захлеўны спалучае з грамадскай працай, з’яўляецца сябрам Праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”, пастаянным членам журы разнастайных выканальніцкіх конкурсаў.

      Да значнай з’явы ў музычным мастацтве нашай краіны можна аднесці стварэнне Л.К.Захлеўным цыкла песень “С днём рождения Победа!” на вершы беларускіх паэтаў В.Кавальчука і М.Ясеня. Цыкл прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ён шырока прагучаў у рамках святкавання гэтай значнай падзеі. Паводле дадзенага цыкла быў зняты аднайменны фільм-канцэрт з удзелам ансамбля “Бяседа”. Прэм’ера фільма-канцэрта  адбылася 3 ліпеня 2004 года на Першым Нацыянальным канале.

     Цыкл складаецца з пяці песень: песня-споведзь “Накануне войны”, жартоўная  “Тальянка”, аповед пра вернасць кахання “Вальс 44-го”, успамін  франтавіка “Татьяна Фёдоровна” і заключная песня “С днём рождения Победа!”. Героямі гэтых  песень  з’яўляюцца простыя людзі тых далёкіх ваенных гадоў. У цэнтры ўвагі кампазітара - іх пачуцці, перажыванні, жыццёвыя лёсы і, галоўнае, вялікае жаданне наблізіць Перамогу.

gallery/бск лого 2

Ссылки: